17.11.2017 / 12:51

Паміж Мінскам і Полацкам са снежня будзе хадзіць хуткасны цягнік 9

Са снежня з Мінска ў Полацк можна будзе даехаць хутчэй. Беларуская чыгунка запусціць паміж гарадамі хуткасны цягнік. Расклад ужо ёсць на сайце чыгункі, але квіткі пакуль купіць нельга, піша Tut.by.

Цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа № 739Б Мінск-Пасажырскі — Полацк ужо дададзены ў расклад на сайце БЧ, хоць афіцыйна пра новы цягнік яшчэ не аб'явілі.

У даведачнай службе чыгункі кажуць: «Цягнік будзе прызначацца, але білетаў пакуль у продажы няма».

Мяркуючы па раскладзе, цягнік будзе курсіраваць з 10 снежня штодня. Адправіцца з Мінска ў 17.28, прыбудзе ў Полацк — у 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

Паміж Мінскам і Полацкім плануюць рабіць некалькі прыпынкаў: у Маладзечна (18.27), Вілейцы (18.54), Круляўшчызне (19.52).

З Полацка ў Мінск цягнік будзе адпраўляцца ў 6.19, прыбываць у Мінск — у 9.57. Паміж канчатковымі пунктамі запланаваны прыпынкі на тых жа станцыях: у Круляўшчызне (7.24), Вілейцы (8.17), Маладзечна (8.34).

Колькі будзе каштаваць білет на хуткасны цягнік, пакуль невядома.

Цяпер з Мінска ў Полацк можна дабрацца некалькімі спосабамі. Раз на тыдзень, па пятніцах, туды адпраўляецца прамы цягнік 683Б - ён у шляху 5 гадзін 15 хвілін. У раскладзе няма гэтага цягніка пасля 8 снежня - імаверна, яго адменяць.

Штодня ходзіць «кругасветны» 625Б Мінск - Віцебск. Ён прыбывае ў Полацк у 4.27, адлегласць паміж гэтым горадам і сталіцай праязджае за 6 гадзін 59 хвілін.

Яшчэ з Мінска ў Полацк можна трапіць праз Маладзечна: на электрычцы да гэтага горада і потым на дызель-цягніку да Полацка.

1
Міхал / Адказаць
17.11.2017 / 14:07
Усё новае - гэта добра забытае старое:) Падобны штодзённы цягнік курсаваў у часы майго студэнцтва (2000-е гады): выязджаў з Менска ў 17.08, але прыязджаў у Полацк у гадзіну ночы - то бок ня быў хутаксным. Я нават ня ведаў, што яго адмянілі, але ж з паведамлення НН вынікае, што так, бо гэтай опцыі няма ў пераліку, пададзеным ў тэксце. То бок новы цягнік - гэта ня ўшчыльненне трафіку на Полацак, а толькі вяртанне "статус-кво".
10
Смысл? / Адказаць
17.11.2017 / 14:27
Смысл этого поезда, если из Полоцка до Минска и обратно с утра до вечера каждый час каждый день ходят маршрутки нескольких компаний-перевозчиков? Цена на билет 6 рублей, в пути те же 3,5 часа, даже меньше. Комфортно и быстро, особенно Новый поворот.
4
Satan / Адказаць
17.11.2017 / 15:03
Смысл?,
Ну вы сравнили! В поезде с водочкой, с картишками. 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру