Жыхары пасёлкаў Дружны і Сьвіслач Пухавіцкага раёну вядомыя сваім ўжо амаль гадавым змаганьнем супраць пабудовы хімічнага прадпрымества расейскай фірмы «Август». Аднак, покуль яны пільнавалі «інвэстараў з суседняй краіны» непрыемны сюрпрыз ім падрыхтаваў мясцовы вырабнік: у інтэрвію БЕЛТА дырэктар заводу горнага воску Валеры Мулярчык пацьвердзіў інфармацыю пра пачатак выпуску нафтавага парафіну «па часовай схеме» - без ачыстных збудаваньняў.
Спадар Мулярчык адзначыў, што ўжо выпушчана першая партыя прадукцыі ў памеры 70 тон. А дак канца году (фактычна за 3 месяцы) ЗГВ плануе «накрышталізаваць» яшчэ 700 тон. У матэрыяле дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва гаворыцца, што «выпуск парафина налажен пока по временной схеме, которая будет использоваться до ввода основных мощностей по его производству». «Временная схема» - гэта выпуск на чыгуначнай плятформе без аніякіх ачыстных збудаваньняў.
Паводле нашай інфармацыі, устаноўка запушчана каля месяца таму. Знаходзіцца яна на чыгуначнай плятформе ў лесе паміж Дружным і Сьвіслаччу.
Вось што кажа сам спадар Мулярчык на гэты конт:
«Вся необходимая документация для реализации этого проекта разработана, на заводе подготовлена площадка и ведутся строительно-монтажные работы. Разработчиком технологии и изготовителем основного оборудования выступила швейцарская фирма Sulzer. К настоящему времени на предприятие поступило более половины нового оборудования, в том числе пять кристаллизаторов. На базе одного из них и налажена временная схема выпуска нефтяного парафина. В целом все строительно-монтажные работы должны быть завершены в декабре будущего года, а в 2010 году планируется ввод в эксплуатацию новых мощностей».
Такім чынам плануецца выпускаць парафіны практычна пад адкрытым небам і без абсталяваных пляцовак часовага захоўваньня сыравіны й адкідаў.