У мінскі суд перададзеная справа беспрацоўнага, які падчас ужывання з сябрамі алкагольных напояў выкінуў з пятага паверха шчанюка таксы, што належаў ягонай знаёмай. Сабака загінуў, паведамляе Следчы камітэт.

Следствам устаноўлена, што мужчына раніцай 26 жніўня 2017 года ў кватэры сваёй знаёмай па вуліцы Скрыпнікава ў Мінску схапіў яе сабаку і выкінуў праз аконную раму. У той момант ён знаходзіўся на кухні разам з сябрам, з якім распіваў спіртныя напоі. Гаспадыня гадаванца знаходзілася ў іншым пакоі.

Са слоў падследнага, яго раззлавала, што шчанюк спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу: перыядычна брахаў і скуголіў, з-за гэтага мужчына вырашыў пазбавіцца ад жывёлы.

На вуліцы відавочцамі таго, што здарылася, сталіся некалькі мужчын. Яны пачулі брэх сабакі, які даносіўся з верхніх паверхаў. Потым яны ўбачылі, што яе кінулі з вакна. Неабыякавыя грамадзяне падышлі да жывёлы, аднак дапамагчы яму ўжо не маглі. Пабачыўшы, што шчанюк памер, яны выклікалі міліцыю.

Раней абвінавачаны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за карыслівыя злачынствы, нідзе не працуе, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. У ходзе следства мужчына прызнаўся ў зробленым і раскаяўся.

Артыкул 339-1 (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель, здзейсненае з хуліганскіх і іншых нізінных падахвочванняў) Крымінальнага кодэкса РБ прадугледжвае пакаранне штрафам, арыштам альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 1 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0