Серджыа Канавэра
Аперацыю правёў той самы італьянскі нейрахірург Серджыа Канавэра, які яшчэ ў 2015 годзе анансаваў перасадку галавы расійскага інваліда на новае цела і неаднаразова (у тым ліку сёлета) заяўляў пра гатоўнасць ажыццявіць свае планы ў бліжэйшы час.
Канавэра адмовіўся раскрываць дэталі аперацыі, але заявіў, што змог злучыць хрыбетнік, нервы і крывяносныя сасуды. Навуковую працу ён паабяцаў апублікаваць бліжэйшым часам.
Дагэтуль так і невядома, хто будзе першым жывым пацыентам доктара, на якім будзе праведзеная ўнікальная аперацыя. Пасля расійскага праграміста кандытам быў абвешчаны ананімны кітаец. Цяпер жа размова ідзе пра жыхара Вялікабрытаніі.