Фота president.gov.by.
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, наведваючы новы завод «Белджы», паведамляе БелТА.
«Каб атрымліваць добрую зарплату, перш за ўсё трэба атрымаць добрую адукацыю або мець добрыя рукі, тады можна і без адукацыі мець добрыя грошы. Але не курыць, не піць, без наркаты. І імкнуцца працаваць», — сказаў кіраўнік краіны.
«Ішоў па канвееры, глядзеў на маладых хлопцаў. Гляджу і бачу: гэты чалавек прыйшоў зарабіць. Ён прыйшоў і радуецца, што ў яго такая чыстая і акуратная праца. У нас пераважная большасць такіх. І такія заўсёды будуць мець грошы, такім мы заўсёды будзем дапамагаць.
Ну а тых, хто хоча туды-сюды мешкаваць, і без дэкрэта №3 прымусім працаваць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.