17.11.2017 / 21:51

Суд Брусэля пакуль не прыняў рашэнне аб выдачы Пучдэмона Іспаніі 11

AP

Суд Брусэля не прыняў пакуль рашэнне аб выдачы Іспаніі экс-кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона, які разам з 4 былымі членамі каталонскага ўрада з 14:00 па мясцовым часе даваў першыя паказанні ў міністэрстве юстыцыі каралеўства. Пра гэта журналістам паведамілі бельгійскія адвакаты Пучдэмона па выніках праведзеных слуханняў.

Па іх словах, бельгійскі пракурор папрасіў суд ухваліць еўрапейскі ордар на арышт Пучдэмона, аднак суддзя па запыце другога боку адклаў прыняцце рашэння. Наступнае слуханне прызначана на 4 снежня.

Суд Бруселя мог прыняць рашэнне па выніках першых жа слуханняў, аднак быў абавязаны перанесці яго пры адпаведным запыце аднаго з бакоў. Калі 4 снежня будзе прынята рашэнне аб выдачы Пучдэмона і чатырох яго паплечнікаў Іспаніі, то яны будуць мець права абскардзіць яго ў судзе другой інстанцыі. У гэтым выпадку на разгляд скаргі будзе адведзена 15 дзён.

5
аёй-аёй / Адказаць
17.11.2017 / 23:22
Пуч это уже позавчерашняя новость. И он никому не интересен. Сбежал и как политик поставил крест на себе.
3
Р6619 / Адказаць
18.11.2017 / 11:12
Не чапайце Пучдэмона, імпероіды!
2
патолагаанатам / Адказаць
18.11.2017 / 12:18
Р6619,чапаць яго, Пуч-Дэмона, сапраўды ня трэба. Бо ён нябожчык і ўжо смярдзіць... Яго трэба пахаваць. І брусельскі суд яго пахавае праз колькі часу. 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру