18.11.2017 / 09:24

У Мінску адмовіліся ад запуску аўтобусаў па двух кольцах 24

У Мінску адмовіліся ад ідэі ўкаранення кольцавых аўтобусаў, распавялі ў «Сталічным транспарце і сувязі».

У мінулым месяцы па ініцыятыве «Сталічнага транспарту і сувязі» на TUT.BY адбывалася галасаванне па пытанні ўкаранення кольцавых аўтобусаў. У прыватнасці, па другім коле, працягласцю 27,5 кіламетра, і першым у 10 кіламетраў прапаноўвалася пусціць аўтобусы з інтэрвалам 15 хвілін. Другое кола — гэта траса па Сурганава, Арлоўскай, Пушкіна, Жукава, Аэрадромнай, Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльнай, Сталетава і Акадэмічнай. Першае — па Машэрава, Цэткін, Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай і Бядулі.

У апытанні прыняло каля 9 тысяч чалавек. 54% з іх выказаліся за два маршруты, 22% - за маршрут па другім коле (27 км), 5% - за маршрут па першым коле (10 км). Цікавасць да гэтай тэмы ў «Сталічным транспарце і сувязі» палічылі невялікай.

13
Колька / Адказаць
18.11.2017 / 10:03
там и так в часы пик поток еле движется, а если пустить еще автобусы с интервалом 15 минут, то вообще станет всё кольцо
0
Павал / Адказаць
18.11.2017 / 10:26
Па 2 коле трэба бо 124 зауседы перапоунены
4
NavuchencaBK / Адказаць
18.11.2017 / 10:46
Дзікунства!
Яны спыталіся у галёдных пра якасьці ікры.
Скуль тыя, хто ня можа уявіць мапу падчас вулічнае размовы, могуць зразумець карысьць і зручнась выкарыстаньня дорог, па якіх яны аніколі не ездзілі, ня маючы машыны?
Ў Масквабадзе гэтаксама не ўспрымалі МЦК, пакуль не паспрабавалі.
А Мінтранс вынайшоўшы, як у неразумеючых, пра што рэальна ідзе гаворка, атрымаць падтрымку, каб дзеля сабе грошы з бюджэты захаваць.
Гэтыя магістралі плянавалі гэтаксама, каб і пасажырскія патокі разгрузіць.
А потым пішуць, што да лукашэнкі не было лухты люду. А скуль тая сістэма навучыўшаяся, якім сьцягам прыкрываецца? Пераеммственнасьць пакаленьняў!...
Хадзіце, дурачкі, па загружаных напрамках. Новыя шляхі не для вас.
Даведка. На К.Цэкін гараж Саўміна. Навошта спецтранспарту замінаць, каб чалонавоз, выязджаяючы за стаміўшысям целам ў Дом ўраду, прапускаў, затрымліваючыся, грамадзкі транспарт?
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру