Восем з дзесяці правінцыйных каардынацыйных камітэтаў кіроўнай у краіне партыі «Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт» заклікалі жонку прэзідэнта рэспублікі, члена палітбюро Грэйс Мугабэ пакінуць партыйныя шэрагі.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу зімбабвійская газета Herald.

52-гадовая Грэйс Мугабэ была абраная ў 2014 годзе сакратаром ініцыятыўнай групы — так званай жаночай лігі, якая апроч іншага дамагалася, каб адным з двух віцэ-прэзідэнтаў краіны стала жанчына. Гэта абранне, у сваю чаргу, дазволіла першай лэдзі стаць членам Палітбюро ЗАНУ-ПФ.

Яна таксама лічыцца адной з найбольш імаверных пераемніц Роберта Мугабэ на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Лігу, у сваю чаргу, падтрымлівае моладзевае крыло кіруючай партыі G40 ці «пакаленне 40-гадовых», вядомае радыкальнасці сваіх ідэй, піша ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0