Пракуратура Светлагорскага раёна правяла праверку па факце няшчаснага выпадку, які адбыўся са школьнікам у лістападзе, піша выданне Ранак.
— Выхавацелька пакінула дзяцей без нагляду падчас прагулкі, у выніку маленькі хлопчык паваліўся і зламаў руку, — распавёў намеснік пракурора Светлагорскага раёна Сяргей Таболіч.
Светлагорскі РАСК пачаў крымінальную справу па ч.1 арт.165 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да выхавацелькі, што неналежным чынам выканала абавязкі па бяспецы жыцця і здароўі дзяцей. Ёй пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў