Вынесена юбілейная, дзесяцітысячная пастанова Страсбурскага суду па правах чалавека. Яна абавязвае Расею выплаціць 38 тыс. эўра бацькам забітага ў 2002 годзе ў Чачні 20‑гадовага Аюба Тахаева і аднавіць сьледзтва па гэтай справе.

На сёньня Расея знаходзіцца на першым месцы па колькасьці скаргаў, што бадаюцца ў Страсбурскі суд і на чацьвёртым па колькасьці прайграных справаў. Дзесяцітысячная пастанова Эўрапейскага суду па правах чалавека датычыла Расеі. Яе абавязалі выплаціць €38 тыс. бацькам забітага ў 2002 годзе ў Чачні 20‑гадовага Аюба Тахаева і аднавіць сьледзтва па гэтай справе.

Экспэрты адзначаюць, што колькасьць скаргаў з Расеі магла б быць значна большай, аднак з‑за юрыдычнай неадукаванасьці расейцаў каля 70% скаргаў Эўрапейскім судом адхіляюцца.

Эўрапейскі суд па правах чалавека (Страсбур) — наднацыянальны судовы орган, ў кампэтэнцыю якога уваходзіць разгляд спрэчак аб парушэньнях правоў чалавека ў дзяржавах‑чальцах Рады Эўропы. Заснаваны ў 1959 годзе.

Паводле gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0