Крытычны погляд на айчынную літаратурную сітуацыю па-ранейшаму выяўляе яе цэнтралізаванасць і іерархічнасць. Аднак наша грамадства не стаіць на месцы, ім на змену прыходзіць павага да іншасці і разнастайнасці. Але наколькі беларуская літаратура гатовая адпавядаць выклікам часу?

З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль «Знак роўнасці», які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу.Усе мерапрыемствы фестывалю адбываюцца ў Галерэі TUT.BY (пр-т. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

Сёння:

15.00—16.15 — «Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?» Мадэратарка — Алена Брава. Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна.

16.30—17.30 — Лекцыя Ганны Янкуты «Літаратура — яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ—ХХІ ст.».

17.40—18.20 — Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х «Бліскавіцы». Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль.

18.30—20.00 — «Безназоўнае: прэзентацыя жаночага досведу ў беларускай гуманітарнай адукацыі». Мадэратарка — Марына Казлоўская. Выступоўцы: Аляксей Братачкін, Ганна Бутырчык, Ганна Янкута.

20.30—21.30 — Літаратурныя чытанні: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Вольга Гапеева, Аксана Данільчык, Таццяна Нядбай, Таццяна Скарынкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0