Расійская спявачка Ала Пугачова абвянчалася з тэлевядучым і гумарыстам Максімам Галкіным. Пра гэта ён паведаміў у сваім інстаграме, прыклаўшы відэа з цырымоніі ў праваслаўным храме.

Сведкамі цырымоніі, сярод іншых, сталі дзеці зорнай пары — Гары і Лізавета. Яны ўважліва сачылі за тым, што адбываецца, а хлопчык яшчэ і самастойна хрысціўся.

Дата і месца правядзення цырымоніі не ўдакладняюцца.

Пугачова і Галкін афіцыйна пажаніліся 23 снежня 2011 года. У цэлым стасункі гэтай пары, па некаторых дадзеных, доўжацца 16 гадоў. Розніца ва ўзросце складае 27 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0