+рэальнае галасаванне
Дзяржаўныя сацыёлагі апублікавалі рэйтынг папулярнасці партый — такога вы яшчэ не бачылі
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук апублікаваў рэйтынг папулярнасці беларускіх партый па стане на ліпень-жнівень 2017.

На жаль, незалежныя сацыёлагі не маюць легальнай магчымасці праводзіць даследаванні такога кшталту.
Вынікі прадзяржаўных даследчыкаў шакуюць сваёй неадпаведнасцю сітуацыі ў краіне.
Адзначым, што дырэктар інстытута — камуніст Ігар Катляроў, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Першае месца разам з пралукашэнкаўскімі камуністамі займае… Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Самай папулярнай апазіцыйнай партыяй выявіліся «Зялёныя». А вось Партыя БНФ нібыта на апошнім месцы.
Агулам хоць якую партыю, паводле даследавання, абралі 25% рэспандэнтаў.
- Камуністычная партыя Беларусі — 2,6%
- Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 2,6%
- «Зялёныя» — 2,3%
- Аб’яднаная грамадзянская партыя — 2,2%
- Ліберальна-дэмакратычная партыя — 1,9%
- Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 1,7%
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» — 1,6%
- Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» — 1,6%
- «Справядлівы свет» — 1,5%
- Беларуская патрыятычная партыя — 1,5%
- Беларуская аграрная партыя — 1,1%
- Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ — 1,1%
- Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — 0,9%
- Партыя БНФ — 0,7%
- Рэспубліканская партыя — 0,7%
Каментары