У Mohito, як правіла, апранаюцца маладыя дзяўчаты, якія імкнуцца спалучыць у вобразе элегантнасць і сэксуальнасць. У краме можна адшукаць і модныя дзелавыя касцюмы, і жаноцкія вобразы для спатканняў, і цёплыя швэдры на кожны дзень.

Sinsay арыентуецца найперш на дзяўчат 14-22 гадоў. Майкі з Мікі Маўсам, світшоты з Хогвартсам і Зорнымі войнамі — тое, што прыцягвае моладзь, народжаную ў 1990-х.

Тут можна адшукаць хатнія камбінезоны-піжамы, плюшавыя касметычкі, навагоднія шкарпэткі, шапкі з прынтамі коцікаў, чокеры з надпісамі, падвескі ў выглядзе бургераў. Калекцыю абяцаюць абнаўляць кожныя 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?