15-гадовы жыхар Маладзечна Яўген Рысік, які 16 лістапада сышоў з дома ў невядомым кірунку, знойдзены мёртвым.
Пра гэта паведамляецца ў пошукавай суполцы «Анёл Паўночны Захад». Адміністратары суполкі выказваюць спачуванні сваякам загінулага, аднак не паведамляюць абставіны сітуацыі.
Бацькі падлетка не каментуюць сітуацыю.