Гурт «Стары Ольса» прэзентуе альбом «Вада, хмель і солад». Палац прафсаюзаў. 19.00.

«Вада, хмель і солад» — не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі.
Застолле — гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО!
Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою — піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты.
«Вада, хмель і солад» - спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.
Прэзентацыя альбома ўжо адбылася падчас тура гурту па ЗША ў верасні-кастрычніку. А цяпер «Стары Ольса» прывёз яго ў Мінск!
Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра усё забудзем,
Хай нам добра будзе!
Квіткі можна купіць анлайн на ticketpro.by або на kvitki.by, а таксама ў касе Палаца прафсаюзаў.
Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.
Падзея ў сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук.
https://vk.com/staryolsa_newalbum
https://www.facebook.com/events/1932746820342604
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары