«Доктар сказаў бацькам, што мая рука проста «перастала расці», калі я яшчэ фармавалася ва ўлонні маці. І больш ніякіх тлумачэнняў. Хаця цяпер я сама думаю, што гэта — прыродны дэфект — амелія. Але ён ніколі не перашкаджаў мне быць бясстрашнай і спрабаваць самыя розныя рэчы. Цяпер мне 29 гадоў і я пачала здымаць відэа, каб прадэманстраваць людзям, што жыццё можа быць класным і паўнавартасным, незалежна ад абставін», — дзеліцца Эбі кароткай біяграфіяй.
І яе сіла духу сапраўды ўражвае — паглядзіце самі некалькі выпускаў «Abshow»: як спрытна ў яе атрымліваецца асвойваць розныя хобі, нягледзячы на адсутнасць пяці пальцаў!