У Буда-Кашалёўскім раёне ў вёсцы Бушаўка трагічна загінуў былы выратавальнік МНС: у працоўны час 33-гадовага гамельчука адправілі чысціць дах кароўніка, адкуль ён зваліўся з 10-метровай вышыні і разбіўся насмерць.

Як паведамляюць «Моцныя навіны», 18 лістапада супрацоўнікаў хімічнага завода адправілі мыць дах кароўнікаў у вёску Бушаўка Марозавіцкага сельсавета.

«Працавалі без страхоўкі. Дах, мабыць, быў зацыраваны нетрывалым матэрыялам у некаторых месцах, ён праваліўся, а Кірыл зваліўся на бетон з 10-метровай вышыні і разбіўся», — распавяла Таццяна Раманава, сястра загінулага.

У былога ратавальніка засталіся жонка і двое маленькіх дзетак: 6 і 3 гады.

Кірыл Раманаў

Кірыл Раманаў

Кірылу Раманава пахаваюць у панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?