19.11.2017 / 19:56

Улада Бумагу з дзяўчынай не пусцілі ў мінскі рэстаран, бо яны нібыта «недастаткова модныя» 70

Пра гэта паскардзілася ў сваім інстаграме дзяўчына Бумагі — блогерка Юля Гадунова. Ёй і Уладу адмовілі ва ўваходзе ў «Бярозку», рэстаран на плошчы Перамогі.

Дарэчы, «недастаткова модныя» — фармулёўка самой Гадуновай. Насамрэч, усё банальна — блогераў не пусцілі ў мінскі рэстаран, бо яны былі ў спартовых касцюмах.

Улад і Юля ў спартовай вопратцы.

«У нас можна прыходзіць у красоўках і спартовай вопратцы ў любы дзень і час, акрамя вечароў пятніцы і суботы. Па пятніцах і суботах пасля 18-й гадзіны вечара дзейнічае правіла — толькі не ў спартовай вопратцы. Бо мы намагаемся стварыць святочную атмасферу для гасцей, трэба каб людзі былі прыгожа апранутыя, — патлумачыла «Нашай Ніве» Караліна, адміністратарка «Бярозкі». — Улад і Юля нашы пастаянныя кліенты. І ім вельмі ветліва прапанавалі з’ездзіць дадому і пераапрануцца, а мы пакуль бы падрыхтавалі для іх стол. Але яны няправільна ўсё зразумелі і выкруцілі вось так».

Цяпер маркетолагі «Бярозкі» прапанавалі пачаставаць блогераў бясплатным абедам і клічуць іх у госці. Але, настойваюць у рэстаране, гэта не кампенсацыя за скандал, а падарунак пастаянным кліентам.

Цікава, што пасля віртуальнай скаргі Юлі інстаграм-акаунт «Бярозкі» атакавалі прыхільнікі блогераў. Звычайна пад пастамі «Бярозкі» каля 5—10 каментароў, але пад апошнімі — каля 800. Прычым большасць — выключна абразлівыя.

 

Сямён Цыбульскі

52
ленинец / Адказаць
19.11.2017 / 20:31
гримасы капитализма. я бы посмотрел как солдата-крестьянина не пустили бы в ресторан в 1917
4
варвар / Адказаць
19.11.2017 / 20:33
Колькі ўжо можна пісаць пра гэтых блазанаў?
2
Вадзім / Адказаць
19.11.2017 / 20:35
Ну малайцы, Бярозка. Трэба будзе як-небудзь наведаць.
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру