20.11.2017 / 12:04

Стаў вядомы яшчэ адзін чалавек, якому дапамагае Алексіевіч 5

То з аднаго, то з другога горада даходзіць звестка пра тое, як беларуская нобелеўская лаўрэатка чымсьці камусьці дапамагла. Купіла інвалідны вазок, штомесяц пасылае грошы маладому пісьменніку…

Пра чарговы такі выпадак расказаў «Нашай Ніве» спявак Алесь Дзянісаў. Аказваецца, літаратарка штомесяц перасылае 100 рублёў сляпому паэту Алесю Чобату, які жыве ў горадзе Скідаль пад Гроднам.

Алексіевіч робіць добрыя справы ціха, непублічна.

Алесь Чобат. Фота hrodna.life.

Алесь Чобат жыве адзін у Скідзелі ў прыватным доме. Яму перыядычна дапамагаюць па гаспадарцы гарадзенцы Юра Седзянеўскі і Данута Бічэль. А сам Алесь Дзянісаў перадаў Чобату грошы ад продажу свайго альбома «Кароткая гісторыя Беларусі».

Сяргей Мікулевіч

3
Ахрэм / Адказаць
20.11.2017 / 12:15
Хай бы Лукашэнка крыху адшчыкнуў ад каравая, якім гадуе сваіх міліцыянтаў і гэбістаў, ды пабудаваў прытулак для такіх вось нямошных людзей, дзе б яны жылі годна пад наглядам грамадства. Алексіевіч - павага. Калі яна гэта робіць, значыць гэта патрэбна яе душы. Усім прыклад.
2
хамса / Адказаць
20.11.2017 / 12:17
яна маладзец.. яна не павінна гэта рабіць.. тым больш, што сума не такая і вялікая - гэты мільён, з якога нашая дарагая дзяржава спагнала вялікі падатак
але яна займаецца дабрачыннасцю.. і па справе.. яна маладзец.. гэта вам не кавуны ў дом састарэлых вазіць раз у год - абцяжарваць і так слабыя ныркі старых
17
так ёсьціка / Адказаць
20.11.2017 / 12:34
"Алексіевіч робіць добрыя справы ціха, непублічна".

Так, сапраўды - ціха! Але ж голасна ў нас тут лямантуюць за радзіму, за сваю нібыта адданасць ёй, за свой невымерны альтруізм толькі тыя, хто сядзіць у далечыні ад радзімы, ненавідзіць сп. Алексіевіч і ўвесь сьвет ды піярыцца штодня праз сваіх бенілюстэкавых троляў. І так было заўжды з лузерамі, хоць раней яны па-іншаму называліся.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру