112.by

112.by

Сур'ёзная аварыя на дарозе Беліца — Жалудок — Ражанка (Шчучынскі раён) здарылася ў нядзелю каля 17:00. Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам і паведаміў, што сутыкнуліся «Сеат» і «Ровер».

У аўтамабілі «Сеат» элементамі кузава былі заціснуты 18-гадовы кіроўца і пасажырка, яго аднагодка. Яны былі дэблакаваныя і перададзеныя супрацоўнікам хуткай дапамогі, адзначылі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. Таксама медыцынская дапамога аказвалася яшчэ аднаму пасажыру «Сеата» і чатыром чалавекам, які ехалі ў «Роверы».

Як паведаміла «Гродзенская праўда», пяцёра з пацярпелых у аварыі шпіталізаваныя, прычым чацвёра — у рэанімацыйнае аддзяленне.

«З пераломамі сцёгнаў дастаўлены 17-гадовая дзяўчына і 18-гадовы хлопец, у 22-гадовага мужчыны дыягнаставаны разрыў тонкай кішкі. Чацвёрты пацыент — 17-гадовы юнак — атрымаў чэрапна-мазгавую траўму», — паведамілі ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0