Грамадства1515

Пачаўся збор подпісаў за ўшанаванне памятных месцаў, звязаных з БНР

25 сакавіка 2018 года будзе адзначацца 100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускія актывісты прапануюць ушанаваць яе памяць і на будынках, звязаных з дзейнасцю БНР, усталяваць памятныя дошкі і бел-чырвона-белыя сцягі.

У прыватнасці, гэта прапануюць зрабіць на наступных будынках:

  • На будынку Мінскага гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, вул. Энгельса, 7), дзе 5—17 снежня 1917 года Вялікай беларускай радай быў праведзены Першы Усебеларускі кангрэс;
  • На былым Доме губернатара (цяпер Рэспубліканскі музычны каледж, пл. Свабоды, 7), дзе 21 лютага 1918 года Рада Усебеларускага з'езда прыняла першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой заклікала беларускі народ здзейсніць сваё права на «поўнае самавызначэнне», а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію;
  • На доме Маліна (вуліца Валадарскага, 9), дзе 24 сакавіка 1918 года ў кабінеце старшыні Народнага сакратарыята Язэпа Варонкі пачалося пасяджэнне Рады БНР, якое закончылася 25 сакавіка прыняццем Трэцяй Устаўной граматы, якая абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай;
  • На доме Воліна (вуліца Валадарскага, 12), у якім з 25 лютага 1918 года працавала Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам;
  • На Юбілейным доме (праспект Незалежнасці, 26), у якім з 17 жніўня 1918 года засядала Рада БНР (усе ў Мінску);
  • На доме купца Мураўёва ў Гродне (плошча Савецкая, 2), у якім засядала Рада БНР пасля ад'езду з Мінска.
  • На будынку былога акруговага суда ў Магілёве (цяпер Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, плошча Славы, 1), дзе 12 ліпеня 1918 на сходзе, які адбыўся з ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэта, прадстаўнікі грамадскасці Магілёва прызналі ў горадзе ўладу БНР.

Збор подпісаў за ўшанаванне памяці пра Беларускую народную рэспубліку працягнецца да 12 снежня на інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by. Пасля плануецца перадаць іх у Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць