20.11.2017 / 12:03

КДБ затрымаў у Мінску яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны 15

У Беларусі знік яшчэ адзін грамадзянін Украіны — беларускія спецслужбы затрымалі кіраўніка прадпрыемства ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» (г.Канстанцінаўка Данецкай вобласці), паведамляе Белсат.

Пра гэта гаворыцца ў лісце на імя амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма ад 16 лістапада, якое ёсць у распараджэнні кіеўскага выдання «Левы бераг» (LB.ua.)

У звароце, падпісаным в.а. старшыні праўлення гэтага завода А. Казьменкам, сцвярджаецца, што дырэктар ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Скіба Аляксандр Сяргеевіч прыбыў у Менск 15 лістапада ў камандзіроўку на перамовы з ААТ «Менскі трактарны завод», з якім ва ўкраінскага прадпрыемства існуе дамова аб пастаўках прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці беларускага завода.

Скіба вылецеў з Кіева ў Менск рэйсам 15 лістапада ў 14.20 і прыбыў туды ў 16.15 таго ж дня па мясцовым часе. Назад вярнуцца ён збіраўся ў той жа дзень, пра што ён паведаміў па тэлефоне ў 19.20.

Аднак у наступны раз на сувязь Скіба выйшаў ужо раніцай — ён патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару і паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі.

«Спрабуючы даведацца лёс нашага супрацоўніка я звярнуўся па тэлефоне, знойдзенага ў інтэрнеце, да аператыўнага дзяжурнага Упраўлення КДБ Беларусі ў г.Менск з запытам у затрыманні нашага супрацоўніка. Чалавек, які прадставіўся намеснікам аператыўнага дзяжурнага, пацвердзіў мне факт утрымання нашага супрацоўніка ў гэтай установе », — гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў падзей і мэты затрымання, паабяцаўшы ператэлефанаваць калі ўзнікне такая неабходнасць.

Як вядома, 25 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы карэспандэнт Украінскага Радыё, грамадзянін Украіны Павел Шаройка. Яму прад’яўленае абвінавачанне ў шпіянажы.

1
прарываўшыйся там джып / Адказаць
20.11.2017 / 12:11
Ну, яшчэ адна правакацыя фiлiяла ФСБ Расеi, накiраваная на стварэнне напружанасцi памiж Беларусю i Украiнай а магчыма i на падрыў мiждзяржаўных зносiн. КДБ трэба зачынiць каб не гадзiлi Беларусi.
1
прарываўшыйся там джып / Адказаць
20.11.2017 / 12:12
Ну, яшчэ адна правакацыя фiлiяла ФСБ Расеi, накiраваная на стварэнне напружанасцi памiж Беларусю i Украiнай а магчыма i на падрыў мiждзяржаўных зносiн. КДБ трэба зачынiць каб не гадзiлi Беларусi. 
2
Ахрэм / Адказаць
20.11.2017 / 12:20
Ну што ж, Украіна, як я і баяўся, апынаецца зонай рызыкоўнай сітуацыі у супрацьборстве між Расеяй і Захадам. Спадзяюся нас з імі не зхляснуць. Хаця накручванне ідзе, і з боку вядомых людзей Украіны назіраецца нярвовасць у адносінах да Беларусі. І немядома, "адкуль вецер дзьме". Справу Шарамета так і не прасунулі.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру