Пяць гадоў каманда Мішэль Траўтвайн даследавала чалавечыя месцы жыхарства ў розных кліматычных зонах, каб выявіць тых, хто заўсёды побач з намі. Навукоўцы спрабавалі высветліць, ад чаго залежыць біяразнастайнасць нашых дамоў, пераўтвораных казуркамі ў складаныя экасістэмы з харчовымі ланцужкамі, драпежнікамі, іхнымі ахвярамі, і паразітамі.

Для гэтага навукоўцы ацэньвалі кожны дом паводле шэрагу крытэраў: частаце вільготнае ўборкі, вынасу смецця, колькасці вокнаў і дзвярэй у доме, наяўнасці хатніх жывёлаў.

Як высветлілася, на колькасць відаў, якія жывуць у доме, аніводзін з гэтых фактараў не ўплывае: у кожным чалавечым жытле існуе каля 100 відаў насякомых. Большасць аддае перавагу ніжнім паверхам і пакоям з дывановымі пакрыццямі, куды часта заходзяць людзі. У падвалах жа і кладоўках жывуць тыя, каму больш падабаецца цемра: пячорныя конікі, шматножкі і маленькія сухапутныя рачкі.

Адныя віды харчуюцца лускавінкамі чалавечае скуры і пылам, іншыя — палююць на гэтых першых.

Навукоўцы выказалі меркаванне, што прысутнасць усіх гэтых казурак дапамагае нам выпрацоўваць здаровы імунны адказ на патагены, з якімі мы не сустракаліся б, калі б нашыя дамы былі стэрыльнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?