20.11.2017 / 12:26

Мугабэ пагадзіўся на ўмовы адстаўкі з пасады прэзідэнта Зімбабвэ 3

AP

Роберт Мугабэ пагадзіўся на ўмовы адстаўкі з пасады прэзідэнта Зімбабвэ і падрыхтаваў адпаведны ліст, які павінен быць накіраваны спікеру парламента краіны. Пра гэта паведаміў у панядзелак тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Па дадзеных тэлеканала, прадстаўнікі вайсковага камандавання Зімбабвэ пагадзіліся задаволіць многія патрабаванні Мугабэ, сярод якіх захаванне за ім яго прыватнай уласнасці, а таксама прадастаўленне поўнага імунітэту яму і яго жонцы.

Крыніца таксама адзначыла, што галоўная мэта нядзельнага выступу Мугабэ, падчас якога ён так і не абвясціў аб сваёй адстаўцы, заключалася ў тым, каб ён прызнаў канстытуцыйнымі дзеянні вайскоўцаў.

0
агонiя лукашызма / Адказаць
20.11.2017 / 12:33
Ну няхай сыйдзе сыйдзе, а там i пад суд пойдзе i маёмасць якую сцянуў у народа экспрапрыююць, доўга наглець яму i яго семейке не прыйдзецца.
0
Олег / Адказаць
20.11.2017 / 13:42
давно пора - ему ж за 90, какое там правление?
8
агония демократии / Адказаць
20.11.2017 / 14:10
впереди гражданская война
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру