20.11.2017 / 12:46

Француза з патронам прызналі невінаватым і апраўдалі 20

Фота Івана Ярывановіча

Сёння ў Гомелі суд вынес прысуд грамадзяніну Францыі Жалану Віё, які спрабаваў правезці праз беларуска-ўкраінскую мяжу патрон. Яго прызналі невінаватым і апраўдалі — за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства, піша Tut.by

У тым, што Жалан Віё сёння выйдзе на волю, у зале суда ніхто ўжо не сумняваўся. На папярэднім пасяджэнні нават дзяржабвінаваўца прапанавала, спасылаючыся на адмысловы артыкул Крымінальнага кодэкса, прызначыць яму пакаранне ніжэй за прадугледжаны мінімум — а менавіта абмежавацца, хоць і немалым (6900 рублёў), штрафам і адпусціць французскага хлопца. Тым не менш суддзя ўзяла паўзу. І выходныя абвінавачанаму прыйшлося правесці ў СІЗА.

Сёння судовае пасяджэнне пачалося з апошняга слова абвінавачанага.

— Усё сваё жыццё я стараўся быць сумленным, з павагай ставіўся да законаў сваёй краіны Францыі і Вялікабрытаніі, дзе я жыву, і любой іншай краіны, дзе крочыла мая нага. У мяне не было намеру прыехаць сюды і ўчыніць злачынства, — заявіў Жалан.

Малады чалавек адзначыў, што прыехаў у краіну, каб наведаць сваю знаёмую. Але, нягледзячы на першы адмоўны досвед, заявіў Віё, ён не расчараваны ў Беларусі, а крануты тым, наколькі ўважлівыя былі незнаёмыя людзі, якія дасылалі пасылкі і лісты са словамі падтрымкі.

- Я люблю падарожнічаць, бо люблю свабоду. І ніколі б не прамяняў свабоду на гэты сувенір. Яшчэ раз паўтару, што я не меў намеру ўчыняць злачынства. Гэты тэрмін ужо, думаю, дастатковы, таму што я перажыў столькі боязі, столькі ўсяго, што гэта было для мяне добрым урокам …

Нагадаем, што крыху больш за тры месяцы таму 24-гадовы француз адправіўся ў падарожжа па Еўропе: Іспаніі, Італіі, Славеніі, Харватыі, Венгрыі, Аўстрыі, Славакіі. А 21 верасня Віё затрымалі пры выездзе з Беларусі ва Украіну пры праходжанні мытнага кантролю па «чырвоным калідоры»: сярод яго рэчаў быў знойдзены патрон, які, як сцвярджае іншаземец, яму на памяць падарыў яго сябар-паляк.

Экспертыза паказала, што патрон рабочы і можа выкарыстоўвацца ў якасці боепрыпасу. Так Віё апынуўся за кратамі. Ён абвінавачваўся адразу па двух артыкулах, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і незаконным перамяшчэннем іх праз мяжу.

Tut.by

17
гыгыгы / Адказаць
20.11.2017 / 13:06
Неяк странна. Я не супраць таго, што вызвалили, ноугул.
Але па закону - кали захоувау и перавозиу  рабочы баявы патрон - то есць склад и апраудальнаг  прысуда быть не павинна.
Зноу закон палитыкай падмянили, ци як?



2
1 / Адказаць
20.11.2017 / 13:14
Нармальна так папрацавалі, каб у гэты запаведнік ніхто болей не сунуўся на ўсялякі выпадак.
7
Нуль / Адказаць
20.11.2017 / 13:15
Странное решение. Логичнее было бы признать его виновным и освободить от наказания в связи с малозначительностью деяния. Теперь выходит, что все органы действовали незаконно и государство должно нести за это ответственность.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру