AP

AP

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл заклікаў дзеячаў культуры «не збіваць людзей з панталыку», каб у Расіі не паўтарыліся рэвалюцыйныя падзеі стогадовай даўніны, піша Gazeta.ru

Ён адзначыў, што сёння «грэх дэманструецца самым прыцягальным спосабам — праз кінематограф, праз тэатр».

Ён удакладніў, што мае на ўвазе не ўсё мастацтва, а тое, якое ў апошнія гады заяўляе пра «нейкую сваю асаблівую ролю, асаблівыя правы несці народу спакусу і грэх».

Патрыярх паскардзіўся, што творчая інтэлігенцыя «паўтарае трагічную памылку сваіх папярэднікаў, якія давялі краіну да гібелі — рэвалюцыйных падзей, стагоддзе якіх мы ў гэтым годзе згадваем».

Па перакананні кіраўніка РПЦ, «сёння не той час, каб разгойдваць лодку чалавечых страсцяў».

«Гэта ўжо відаць няўзброеным вокам. Трэба быць сляпым, каб не бачыць набліжэнне грозных імгненняў гісторыі, пра якія казаў у сваім Адкрыцці апостал і евангеліст Іаан Багаслоў», — сказаў патрыярх.

Пры гэтым ён нагадаў, што, паводле хрысціянскага веравучэння, набліжэнне і аддаленне канца свету залежыць ад нас саміх, і заклікаў «затармазіць наша спаўзанне ў бездань заканчэння гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0