20.11.2017 / 13:55

У Маладзечне ў манекена скралі куртку

Здарэнне адбылося 26 кастрыніка прыкладна ў 18:20, піша Рэгіянальная газета

Тады малады чалавек, знаходзячыся каля аднаго з гандлёвых павільёнаў, скраў з манекена мужчынскую куртку коштам 150 рублёў. Яго зафіксавалі камеры відэаназірання.

У маладзечанскім РАСК распавялі, што хлопца, жыхара раёна, знайшлі. Цяпер ён чакае пакарання.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру