Фота Дзмітрыя Фомчанкі

Фота Дзмітрыя Фомчанкі

Удзень 20 лістапада невядомы ўвайшоў у адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве і стаў патрабаваць грошы. Пры гэтым ён пагражаў «прадметам, падобным на пісталет». Мужчыну затрымалі, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

У сацсетках магілёўцы распавялі, што ў раёне вуліцы Каліноўскага чутная страляніна. Аддзяленне банка акружыла міліцыя, побач дзяжураць медыкі.

«Невядомы мужчына ўвайшоў у памяшканне і стаў патрабаваць грошы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета. Унутры знаходзіліся работнікі аддзялення банка, кліенты», — распавялі ў міліцыі. 

Работнікі банка націснулі трывожную кнопку. На месца неадкладна выбыў нарад Дэпартамента аховы і блакаваў зламысніка ў памяшканні. Пад'ехалі супрацоўнікі АМАПу, іншых праваахоўных службаў, медыкі і МНС.

— Зламыснік падчас затрымання аказаў узброены супраціў. Супрацоўнікі міліцыі ўжылі табельную зброю і паранілі яго. Ён затрыманы і шпіталізаваны, — распавёў Дзмітрый Ігнатовіч.

Ніхто з кліентаў банка і мінакоў не пацярпеў. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0