20.11.2017 / 16:40

Кіроўная партыя Зімбабвэ падрыхтавала рэзалюцыю аб імпічменце Мугабэ 4

Кіроўная партыя Зімбабвэ падрыхтавала рэзалюцыю аб адхіленні ад улады прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на праект дакумента, які вынесены на разгляд дэпутатаў парламента ад кіруючай партыі «Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт» (ZANU-PF).

Як паведамляе агенцтва, у праекце рэзалюцыі гаворыцца, што 93-гадовы прэзідэнт Мугабэ, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 37 гадоў, стаў «крыніцай нестабільнасці» ў краіне. Партыя ўсклала на кіраўніка дзяржавы адказнасць за спад у эканоміцы і абвінаваціла яго ў непавазе да закону.

3
Люстэрка / Адказаць
20.11.2017 / 18:42
Тэкст рэзалюцыі для беларускага Мугабэ можна не мяняць. Усё супадае.
5
аёй-аёй / Адказаць
20.11.2017 / 20:39
"...можна не мяняць. Усё супадае", - выкрыкнула, як заўсёды, люстэрка, і з пачуцьцём уласнага гонару пайшла шукаць у компе цытату, якая б пацьвердзіла гэты  жыцьцясьцвярджальны тэзіс. 
0
Centurion / Адказаць
20.11.2017 / 22:58
аёй-аёй, прыняў ужо вячэрнія лекі, выклічнікавы антытрампіст? ))) 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру