20.11.2017 / 17:32

Затрыманне ўкраінскіх шпіёнаў: версія Андрэя Паротнікава 14

Стваральнік Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пракаментаваў у сваім фэйсбуку затрыманне беларускім КДБ карэспандэнта Украінскага радыё Паўла Шаройкі:

«Зараз у мяне тры пытанні:

1. Каго вышлюць украінцы ў адказ на высылку Скварцова;

2. Ці абмяняюць Шаройку на нашага шпіёна ва Украіне [грамадзяніна Беларусі, які, магчыма, збіраў інфармацыю ў інтарэсах Расіі — Рэд.], якога прыхапіла СБУ летам і, дарэчы, у Чарнігаўскай вобласці (а гэта як раз той выпадак, калі месца характарызуе чалавека);

3. Перадаваць сакрэтную ваенна-палітычную інфармацыю за грошы мог толькі прадстаўнік адной з дзвюх структур — Рады бяспекі або цэнтральнага апарата Мінабароны. Проста ў іншых месцах ніхто ведаць не ведае, што такое «сакрэтная ваенна-палітычная інфармацыя»

А наогул, вядома, уся сітуацыя — мінус і Лукашэнку, і Парашэнку. Якія не змаглі забяспечыць вырашэнне пытання па-ціхаму, з абменам людзьмі і адкліканнем дыпламатаў. Як, хутчэй за ўсё, і планавалася першапачаткова.

Гэта значыць, нашы ж змаглі б, але вось украінскі бок не стрымаўся. Думаю, зараз панясецца: нездарма КДБ так аператыўна пачаў даваць інфу. Значыць, у Мінску прыпякае.

Дрэнна гэта вядома ўсё ((( І так — сам па сабе шпіянаж — паўсядзённая дзейнасць любой дзяржавы нават у дачыненні да саюзнікаў. Так што шпіёніць адно за адным — не сорамна. А вось трапляцца і апынуцца няздольнымі вырашыць пытанне без шуму і пылу — гэта праблема».

41
Иван / Адказаць
20.11.2017 / 17:57
Про Украину значит нужно по-тихому. А если бы российского шпиона обнаружили, то господин Поротников навряд ли призывал бы решать по-тихому. На кого работаешь Андрей?
1
Опять на связи фрау / Адказаць
20.11.2017 / 18:18
Жовто-блакитны легион?
5
МММ / Адказаць
20.11.2017 / 18:18
Украинские шпионы и власть представляют Украину. Наши шпионы и власть представляют российские интересы, работают на Кремль.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру