20.11.2017 / 20:26

Магілёўца прысудзілі да паўгода калоніі за распальванне варожасці да расейцаў і габрэяў 23

Жыхара Магілёва Аляксея Кузьміна асудзілі на паўгода калоніі агульнага рэжыму за распальванне нацыянальнай варажнечы. Яго звінавацілі паводле 1 часткі 130 артыкула Крымінальнага кодэксу — «Наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варажнечы», паведамляе Радыё Свабода.

Аляксей Кузьмін

Паводле следзтва, Кузьмін размяшчаў у інтэрнэце заклікі да гвалту і зьнішчэння расейцаў, габрэяў ды народаў Каўказу, а таксама інфармацыю, якая зневажае іхныя гонар ды годнасць. Падсудны сваю віну прызнаў і раскаяўся.

«Я ўсвядоміў сваю віну і зразумеў, што зрабіў вялікую дурасць. Прашу ўлічыць, што ад маіх дзеянняў ніхто не пацярпеў і ніхто не скарыстаўся зь іх так, як я пісаў. Гэта самае галоўнае. Адзінае, прашу не пазбаўляць мяне свабоды», — сказаў у апошнім слове Аляксей Кузьмін.

Затрымалі Кузьміна сёлета 9 жніўня супрацоўнікі КДБ. З таго дня ён заставаўся пад вартай. У судовай зале сядзеў у клетцы.

Выкрылі Кузьміна супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. Міліцыянты звярнулі ўвагу на размешчаныя ў адной з суполак матэрыялы з нацысцкай сімволікай і выказванні, скіраваныя на распальванне нацыянальнай варажнечы. На той самай старонцы быў размешчаны пратакол адміністрацыйнага пакарання Кузьміна за дэманстрацыю ў інтэрнэце нацысцкай сымболікі.

Паводле пракурора Тацяны Амосавай, Аляксей Кузьмін у 2014 годзе зацікавіўся палітычнымі працэсамі ва Ўкраіне, пранікнуўся поглядамі ўльтраправых арганізацый, пасля чаго і пачаў варожа ставіцца да габрэяў і расейцаў. Сваё негатыўнае стаўленне да габрэяў Кузьмін тлумачыў тым, што яны пазаймалі ва Ўкраіне ключавыя пасады, імкнуцца да ўзбагачэння за кошт іншых. А да расейцаў ён ставіўся адмоўна за іхнія імперскія амбіцыі адносна іншых краін.

Кузьмін, казала прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачвання, стварыў у сацыяльнай сетцы Укантакце суполку, у якой размяшчаў публікацыі з негатыўным стаўленнем да расейцаў, габрэяў і народаў Каўказа. Амосава спаслалася на словы Кузьміна, што ён усведамляў наступствы сваіх дзеянняў. Каб папулярызаваць сваю суполку, ён штучна павялічваў яе наведвальнасць.

Пракурор прасіла суд пакараць Кузьміна адным годам пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адвакат прасіў суд даць ягонаму падабароннаму пакаранне, мінімальна магчымае па інкрымінаваным абвінавачанні. Ён прасіў улічыць станоўчыя характарыстыкі падсуднага, а таксама тое, што размешчаныя ў інтэрнэце матэрыялы не нанеслі шкоды грамадзтву.

Судзьдзя Рыгор Качалаў прысудзіў Кузьміну паўгода калоніі агульнага рэжыму.

Асуджаны мае права звярнуцца з просьбай пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Радыё Свабода

12
Ў Hrodna / Адказаць
20.11.2017 / 20:37
Расейскае ТБ распальвае варожасць і нічога...
28
Paweł / Адказаць
20.11.2017 / 20:53
Спадары Войшвід і МАІ, ауууууу, дзе вашыя разумныя каментары пад гэтай навіной? Адгукніцеся!
12
Няхлюй / Адказаць
20.11.2017 / 21:20
Ныцік нейкі.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру