20.11.2017 / 21:15

Еўрасаюз узмоцніць кантроль за ўездам у Шэнгенскую зону 3

20 лістапада Савет Еўрапейскага Саюза прыняў рашэнне аб укараненні новай сістэмы ўезду і выезду ў краіны Шэнгенскай зоны ў бліжэйшыя гады, паведамляе сайт Еўрасавета.

Дакумент прадугледжвае, што да 2020 года Еўрасаюз будзе валодаць супольнай базай па кантролі за ўсімі ўездами і выездамі на сваю тэрыторыю. Інфармацыя з гэтай базы ў рэальным часе будзе даступная ўсім краінам-сябрам арганізацыі.

«Узмоцнены кантроль над нашымі знешнімі межамі мае важнае значэнне для эфектыўнага функцыянавання Шэнгенскай зоны. Сістэма ўезду-выезду будзе спрыяць паляпшэнню знешняга памежнага кантролю, лепшай ідэнтыфікацыі ўсіх, хто прыязджае і ўзмацненню барацьбы з тэрарызмам», — сказаў у сувязі з гэтым Андрэс Анвельт, міністр унутраных спраў Эстоніі.

У гэтую ж базу будзе заносіцца інфармацыя пра ўсіх, каму адмоўлена ў выдачы шэнгенскай візы або ў перасячэнні мяжы, нават у выпадку наяўнасці візы.

Акрамя таго, у будучыні плануецца, што грамадзяне краін, якім дазволены бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону, павінны будуць перад выездам з дому запоўніць анлайн-анкету, неабходную для папярэдняй аўтарызацыі перад уездам.

У поўным аб'ёме сістэма мае запрацаваць у 2020 годзе.

2
Guinness / Адказаць
20.11.2017 / 21:17
для ўсіх акрамя паўночнаафрыканцаў?
0
Kaзiк / Адказаць
20.11.2017 / 22:03
Нелегал чхаў на пареркі. А законапаслухмяным толькі гемару больш
0
lazy-bones / Адказаць
21.11.2017 / 09:37
лєпш б узмацнілі контроль за лівійскім узьбярежжам....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру