Апазіцыйны дэпутат Ганна Канапацкая апублікавала праект дзяржаўнага бюджэту Беларусі на 2018 год.

Паводле дакумента, даходы павінны скласці 20 470 423 653 рублёў (рост за год на 12%), а выдаткі — 19 754 708 653 рублёў (рост на 18%).

Якія ведамствы і ўстановы мусяць атрымаць у распараджэнне найбольшыя грошы?

  1. Міністэрства абароны — 1 286 212 438 рублёў (+25,3% у параўнанні з папярэднім бюджэтам)
  2. Міністэрства аховы здароўя — 909 622 761 (+9,1%)
  3. Міністэрства ўнутраных спраў — 767 408 565 (+19,1%)
  4. Міністэрства транспарту і камунікацый — 609 523 633
  5. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання — 556 602 617 (-18,2%)
  6. Міністэрства адукацыі — 524 013 670 (+10,1%)
  7. Міністэрства прамысловасці — 445 421 289 (+35%)
  8. Рэзервовы фонд прэзідэнта — 442 000 000 (у 3,5 разы)
  9. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — 434 582 583 (-13,2%)
  10. Міністэрства энергетыкі — 347 346 428 (-6,2%)
  11. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — 270 902 669 (+21,8%)
  12. Міністэрства фінансаў — 245 908 361 (+21,7%)
  13. Дзяржаўны памежны камітэт — 226 155 779 (+23,6%)
  14. Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — 224 026 081 (-5,1%)
  15. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС — 198 790 045 (+18,4%)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?