Журналіст Віктар Марціновіч назваў сённяшнюю палітычную сітуацыю батлейкай. Наша апазіцыя, маўляў, заблыталася ў трох простых ролях: байкот, удзел у так званых выбарах да канца і ўдзел “трошкі” – трошкі пагулялі і здымаемся. А таму сёння апазіцыя выглядае камічна, па-батлеечнаму, гуляючы толькі такія ролі. Я лічу, што гэтак пасмейвацца з нашай гераічнай апазіцыі сп. Марціновіч меў бы права толькі тады, калі б напярэдадні выбараў прапанаваў не гэтыя тры, а яшчэ трыццаць тры магчымыя сцэнарыі гульні. Калі ты журналіст і палітолаг, гэта ж твая прафесія – ведаць, як дзейнічалі ў падобных сітуацыях у іншыя часы ў іншых краінах. І толькі з вышыні гэтага ведання можна пасмейвацца, калі што не так. А калі прапановаў няма, тады сам журналіст ператвараецца ў батлеечнага персанажа – ёсць там такая Каза-бадлейка, якая толькі й робіць, што бегае і ўсіх бадае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?