Кіроўца, які збіў ў Мінску маці з дзіцем, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Сёння ў судзе Партызанскага раёна абвешчаны прысуд у дачыненні да кіроўцы, які збіў на пераходзе ў Мінску маці з дзіцем у маі. «Мужчына прызнаны вінаватым па ч.4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на пяць гадоў«, - праінфармавала Анастасія Шыльвян.

З кіроўцы таксама спагнана на карысць пацярпелых 70 тыс. рублёў, Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

***

Аварыя адбылася ў пачатку мая на вуліцы Солтыса ў Мінску. БМВ ехаў з боку вуліцы Ваўпшасава ў напрамку вуліцы Пераходнай. Перад пешаходным пераходам машыну занесла і развярнула. У выніку аўтамабіль збіў на пераходзе 33-гадовую жанчыну, у якой на руках была 3-гадовая дачка, а потым урэзаўся ў тралейбус. Жанчына загінула на месцы здарэння, дзіця на хуткай павезлі ў бальніцу. Акрамя гэтага, тры пасажыры ў BMW атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сам кіроўца быў п’яны. Акрамя таго, правоў кіравання аўтамабілем ён не меў і ніколі іх не атрымліваў.

«Ехаў у краму па выпіўку». Судзяць п'янага бяспраўніка, які на пешаходным пераходзе насмерць збіў жанчыну з дзіцём на руках

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0