21.11.2017 / 14:47

Лукашэнка: Людзі хочуць нармальна жыць 7

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 20 снежня прадставіць канчатковы праект бюджэту на 2018 год. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па выніках эканомікі за 2017 год і прагнозах на 2018-ы, піша БелТА.

«Дапрацавалі праект бюджэту з улікам абмеркавання і ў завізаваным выглядзе адпраўце ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб я падпісаў і накіраваў у парламент. Калі мы тут абмяркуем і прымем, дэпутаты супраць не будуць. Тым больш што яны ўцягнутыя. Вы ім раскажыце пра абмеркаванне, пра прынцыповыя пытанні. Упэўнены, што яны мяне падтрымаюць, бо мы з імі на адной шахматнай дошцы: лепш людзям — лепш нам», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў праект бюджэту. «Усё пралічана нармальна. У асноўным усё правільна сказана. Але зазямліцеся. Скокніце з верхатуры на зямлю. Людзі хочуць нармальна жыць», - падкрэсліў Лукашэнка. Ён даручыў адшукаць сродкі, каб падтрымаць бюджэтных работнікаў і найбольш неабароненыя слаі насельніцтва.

У якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на 2018 год прыняты кансерватыўны сцэнар знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі — 1,2%, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя — 7,4%, стаўка рэфінансавання — 11% гадавых, цана на нафту — $43 за бараль, курс даляра — Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.

0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
21.11.2017 / 14:52
...Вот ЭТО ДА ! поняли и приняли к действию !...МЫ хотим жить ХОРОШО !
0
Любовь злая штучка) / Адказаць
21.11.2017 / 17:27
А какие именно люди?) все наверное решили речь про за мкадних и тд) наивненькие))))
0
Politic Desinger / Адказаць
21.11.2017 / 17:29
Нормы - понятие относительное, у каждого они свои.

В соответствии с идеологией последних лет две самые главные нормы, пропагандируемые в Беларуси - "Чтобы не было войны"  и "Чтоб всё не так, как на Украине".

Эти две нормы неукоснительно соблюдаются даже вопреки здравому смыслу, а остальное - побоку, хоть трава не расти,  люди притерпятся, как цыганский конь. Правда, конь в результате сдох, но это уже мелочи.

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру