Презідэнты Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін больш за гадзіну размаўлялі па тэлефоне, паведамляе Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. Лідэры дзвюх краін абмеркавалі Сірыю, Украіну, Іран і Паўночную Карэю.

Тэлефонная размова з Трампам адбылася на наступны дзень пасля візіту ў Расію прэзідэнта Сірыі Башара Асада. На сустрэчы са сваім сірыйскім калегам Пуцін паведаміў аб запланаванай размове з Трампам.

«На аснове нашай сённяшняй сустрэчы я правяду кансультацыі з лідэрамі тых краін, пра якія ўжо згадаў. Ужо сёння запланаваная размова з эмірам Катара, заўтра — з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам, затым — з лідэрамі краін рэгіёну», — цытавала прэс-служба Крамля словы Пуціна.

«У нас з прэзідэнтам Пуціным была выдатная размова. Мы гаварылі пра мір у Сірыі, што вельмі важна. Мы гаварылі пра Паўночную Карэю», — сказаў каналу Fox News амерыканскі лідэр. Акрамя гэтага, указаў Трамп, яны закранулі ўкраінскую праблематыку.

Апошні раз Пуцін і Трамп гаварылі па тэлефоне сёлета ў траўні. У ліку абмеркаванняў было — сірыйскае пытанне і будучая сустрэча на саміце G20. Апошні раз прэзідэнты ЗША і Расіі размаўлялі на саміце АТЭС ў В'етнаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0