21.11.2017 / 23:29

БРСМ ладзіць конкурс школьных сачыненняў і вершаў, сярод тэмаў — «Мой Прэзідэнт» 35

president.gov.by

БРСМ і Беларуская піянерская арганізацыя запрашаюць школьнікаў 5—11-х класаў узяць удзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая Будучыня», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ».

Прадметам конкурсу з'яўляюцца аўтарскія творы — сачыненні, эсэ і вершы на тэмы: «Мая радзіма — Беларусь!», «Мой Прэзідэнт», «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Мая Беларусь. Мая Будучыня». У іх школьнікам — актывістам БРСМ і БРПА - прапануецца ў творчай форме распавесці на рускай альбо беларускай мовах аб сваёй краіне, яе гісторыі, сучаснасці, багатай культуры, прыгажосці роднай мовы, сваёй малой радзімы, ролі першага прэзідэнта Беларусі ў станаўленні і развіцці незалежнай дзяржавы, беларускай моладзі і пра тое, што яе па-сапраўднаму хвалюе, зазначаецца ў паведамленні.

0
хамса / Адказаць
21.11.2017 / 23:39
«Мая радзіма — Беларусь!», «Мой Прэзідэнт»
мая.. мой.. 'прэзідэнт', які спакойна сядзіць пад таблічкай: 'белоруссия', прэзідэнт незалежнай Беларусі?
мой малы адзін з класу не піянер
0
фцф / Адказаць
21.11.2017 / 23:48
Адназначна - Мугабэ! Ці напіша хто пра яго?
1
МММ / Адказаць
22.11.2017 / 00:00
Лучше пусть продвинутые школьники напишут сочинение на тему альтернативной истории:

"Первый Президент Беларуси - Позняк/Шушкевич. Беларусь, которую мы потеряли".
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру