Нападам на кантралёра скончылася праверка праязных дакументаў у Наваполацку. Высветлілася, што ў аднаго з пасажыраў няма білета, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Калі кантралёр запатрабавала заплаціць штраф, у размову ўмяшалася сваячка безбілетніка. 53-гадовая п'яная жанчына, заўзята абараняла мужчыну.

Скандал не спыняўся, і кантралёр выклікала міліцыю. Той факт, што да аўтобуса прыехалі праваахоўнікі, дэбашырку не супакоіў, а наадварот выклікала прыступ лютасці, і яна ўдарыла кантралёра кулаком у твар. У выніку ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0