22.11.2017 / 10:22

Фильм «Шторм», дублированный по-белорусски, с успехом прошел в Минске. На этой неделе его покажут в Гродно и Витебске 6

Читайте также:

Сколько стоит дубляж фильма по-белорусски? Интервью с организатором белорусскоязычных показов

«Шторм: палаючы ліст» — гэты цудоўны сямейны прыгодніцкі фільм распавядзе пра падзеі 500-гадовай даўніны. Выдатны варыянт правесці час усёй сям’ёй і ў цікавы спосаб даведацца больш пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 500-годдзе Рэфармацыі!

Унікальнасць гэтага фільма яшчэ і ў тым, што ён пайшоў у шырокі пракат дубляваны толькі па-беларуску. У Мінску фільм збіраў аншлагі ў кінатэатры «Масква». Цяпер ён ідзе ў рэгіёнах.

Бліжэйшыя даты і гарады:

Віцебск: з 23 лістапада па 7 снежня, у кінатэатры «Мір» (першы тыдзень фільм будзе ісці ў першай палове дня, з 30.11 — вечаровыя сеансы)

Горадня: 24-26 лістапада, у кінатэатры «Чырвоная зорка». Толькі тры дні!

Мазыр: з 7 па 14 снежня, у кінатэатры «Мір».

Бабруйск: з 7 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «Таварыш».

Гомель: з 14 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «МініОН».

0
Хэльвіг / Ответить
22.11.2017 / 10:47
Мне цікава што там чуваць з Берасьцем? Ці "інтэрнацыяналіст" і захістнік расейскай мовы сп. Сялюк перамог? А то ён там нейкую лухту вёрз пра нібыта тое, што там ніколі не чуў беларускай мовы ў Берасьці, таму маўляў і фільм нельга паказваць. Мне чамусьці здаецца, што ён з ліку тых манкуртаў, якія ня ведаюць жаднай іншай мовы, апроч акупацыйнай расейскай. Паводле майго меркаваньня сярод беларускіх абласных цэнтраў па ступені русіфікацыі Берасьце ўваходзіць у першую тройку. На жаль, за 23 гады кіраваньня крэмлёўскай марыянеткі, у гэтай справе паказьнікі скрозь вельмі несуцяшальныя.
0
Віцяблянін / Ответить
22.11.2017 / 10:51
Дзякуй! Нарэшце, у Віцебску:)
0
Хуткая / Ответить
22.11.2017 / 13:12
Вох! Дзяк, пабегла за квіткамі!
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера