Прапануем вам два смачныя рэцэпты сандвічаў (смакавыя якасці правераныя на сабе).

Варыянт № 1: Гарачыя бутэрброды з мацарэлай

Вам спатрэбяцца:

  • Таматы, 3 штукі;
  • Хлеб для бутэрбродаў, 3 штукі;
  • Мацарэла, 200 грамаў*;
  • Аліўкі, 200 грамаў*;
  • Аліўкавы алей, некалькі сталовых лыжак;
  • Базілік, соль, і перац на смак.

Распачынаем гатаванне.

Парэжце памідоры кружочкамі. Хлеб для бутэрбродаў падзяліце на дзве часткі, пасля крыху прымніце мякіш відэльцам і спырсніце яго аліўкавым алеем. Здрабніце мацарэлу і аліўкі. Затым усе інгрэдыенты выкладвайце на хлеб (можна ў той паслядоўнасці, як вам хочацца, але мы раім пачаць з сыру — тады ён лепш расплавіцца і аддасць свой мяккі смак хлебу). Перад тым, як адпраўляць бутэрброды ў духоўку (ці мікрахвалёўку), зноў спырсніце іх алеем і пасыпце базілікам, перцам і соллю. Запякайце 10 хвілінак.

Лайфхак: асабліва добра такія бутэрброды засвойваюцца пад гарачую гарбату*.

Варыянт № 2: Тарталеткі з печанню траскі

Вам спатрэбяцца:

  • Гатовыя тарталеткі, 16 штук;
  • Печань траскі, 1 слоік;
  • Кансерваваны гарошак, 1 слоік*;
  • Марынаваныя агуркі, 5 штук;
  • Курыныя яйкі, 4 штукі;
  • Маянэз, 1-2 сталовых лыжкі*;
  • Свежы кроп;
  • Соль, перац — да густу.

Паехалі!

Пастаўце варыцца яйкі ўкрутую. Пакуль яны гатуюцца, зліце лішнюю вадкасць са слоікаў з траской і гарошкам. Печань парэжце на кубікі. Астудзіце вараныя яйкі, пачысціце іх і таксама здрабніце. На мелкія скрылікі парэжце агуркі, пашаткуйце кроп. У салатніку змяшайце ўсе падрыхтаваныя інгрэдыенты: печань траскі, яйкі, агуркі, зеляніну і гарошак. Запраўце атрыманую салату маянэзам, дадайце соль, перац і ўсе гэта перамяшайце. Цяпер вам застаецца толькі раскласці масу,што атрымалася, па тарталетках.

Смачна есці!

*Набываючы дадзеныя тавары ў крамах «Суседзі» 24 лістапада, у чорную пятніцу, вы маеце магчымасць вярнуць да 70% цаны ў «Купілку». На аліўкі ж з 22 лістапада дзейнічае сур'ёзная зніжка: 1,75 замест 2,29 рублёў. Маянэз «Макоўскі» будзе каштаваць 1,49 замест 2,19 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?