14 лютага гурт «J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр прадставяць у PrimeHall адмысловую версію праграмы «Беларускае золата», прымеркаваную да Дня закаханых.
фота Андрэй Давыдчык.
Праграмма «Беларускае золата» складаецца з лепшых песень «J:морс» у сімфанічных аранжыроўках. Аншлагавая прэм’ера праекта адбылася ўвосень 2016 года ў вялікай зале Палацу Рэспублікі. Увосень 2017 кароткая версія праграмы стала найбольш масавым канцэртам у межах святкавання 950-годдзя Мінска.
У лютым гледачы будуць мець магчымасць пачуць «Беларускае золата» ў паўнавартаснай версіі, прымеркаванай да Дня закаханых. Прычым гэтым разам камфортная будзе і жадаючым сядзець, і жадаючым танцаваць. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.
«Гэтую праграму мы выконваем зрэдчас, але заўжды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне гурта з жывым аркестрам надае песням гучанне, якое ніякімі іншымі сродкамі дасягнуць немагчыма», — адзначае лідар гурта Уладзімір Пугач.
J:МОРС і Прэзідэнцкі аркестр з праграмай «Беларускае золата»
14 лютага — Мінск, Prime Hall — 20:00
Квіткі: танцпляц — 30 рублёў, сядзячыя месцы — ад 50 рублёў.
Без нацэнкі: у касах Prime Hall і на сайце Primehall.by
Продаж у інтэрнэце: на сайтах Kvitki.by, Ticketpro.by
Продаж у касах: салоны «Евросеть» і «Связной» у Мінску і іншых гарадах Беларусі.
Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.