Фота з афіцыйнай старонкі Сафіі ва Укантакце.
Сафія нарадзілася ў Іжэўску, зараз вучыцца ў Маскоўскім інстытуце сучаснага мастацтва на факультэце эстрадна-джазавага вакалу. Сярод яе педагогаў значацца беларусы Пятро Ялфімаў і Аляксандра Пчалінцава, менавіта яны дапамаглі ёй так прафесійна выканаць песню на беларускай мове.
За некалькі дзён кавер набраў амаль 600 тысяч праглядаў, і гэта, здаецца, далёка не ўсё. Дарэчы, акампанаваў дзяўчыне Дзяніс Жданаў з групы «Начныя снайперы».