Выявілася, што Windows 95 працуе на iPhone X нават лепш, чым на камп'ютарах тых часоў. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо працэсары сучасных смартфонаў нашмат магутнейшыя за тыя, што былі ўсталяваныя ў старых ПК.

Пасля ўсталявання Windows 95 блогер таксама запусціў на смартфоне гульню Simcity 2000. Не выключана, што прылада падтрымлівае і іншыя старыя гульні, але гуляць у іх будзе не вельмі зручна, бо яны ствараліся для клавіятуры, мышы і джойсціка, а не для сэнсарных экранаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?