Эмерсан Мнангагва і прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў у ліпені 2015 года падчас падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб пастаўках беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ і прадастаўленні крэдытных рэсурсаў. Фота БелТА.
Былы першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва будзе прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта краіны ў пятніцу.
Пра гэта паведаміла ў сераду Тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Зімбабвэ.
Паводле яе звестак, Мнангагва, які пакінуў раней краіну прыбудзе ў сталіцу Зімбабвэ ў сераду ў 18:00.
Роберт Мугабэ, які займаў пасаду прэзідэнта краіны 37 гадоў, у аўторак абвясціў пра сыход у адстаўку.