Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што затрыманне ў Беларусі грамадзян Украіны па абвінавачванні ў шпіянажы з'яўляецца татальным глупствам, якую неабходна разглядаць у кантэксце расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017», паведамляюць украінскія СМІ.

«З Беларуссю спачатку грыбная істэрыя, потым ягадная істэрыя, потым шпіёнская істэрыя, потым, нейкая эканамічная. Камусьці выгадна пабудаваць логіку датычна Украіны, якая працуе ў Беларусі, што па азначэнні татальнае глупства», — сказаў ён журналістам перад пасяджэннем Кабінета міністраў Украіны ў сераду.

Паводле яго слоў, у рамках аналізу дадзенай сітуацыі неабходна браць пад увагу расійскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017», якія мелі сваёй мэтай адпрацоўку наступальных аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0