Вытворцаў могуць абавязаць пазначаць на ўсім харчаванні ступень іх карысці і шкоднасці.

Такая ідэя абмяркоўвалася на пасяджэнні Рады кіраўнікоў ўпаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва краін Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС) у Маскве.

Расія прапануе наносіць на ўпакоўкі палосы чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў.

Колеры будуць паказваць узровень утрымання шкодных для здароўя ў залішніх колькасцях рэчываў, такіх як тлушч, соль, цукар. Стаіць на прадукце чырвоная паласа — значыць, у ім высокая канцэнтрацыя шкодных інгрэдыентаў, жоўтая — сярэдняя, зялёная — нізкая: можна смела купляць тавар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0