25 лістапада (субота), 8.30. — 19.00. Вядучы экскурсіі — Павел Каралёў.

Сотню гадоў таму пад Менскам жылі сусветна вядомыя людзі: кампазітары, навукоўцы, мастакі, якія вярталіся ў родныя мясціны пасля навучання і вандровак па Еўропе.

Пад уплывам апошніх еўрапейскіх плыняў у архітэктуры і мастацтве, яны будавалі тут свае сядзібы. Сярод іх — сусветна вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка, фатограф Ян Булгак, мінскі гарадскі галава Караль Чапскі, апошні мінскі ваявода Адам Хмара. А таксама — прадстаўнікі вядомых шляхецкіх радоў Ельскіх, Ваньковічаў, Тышкевічаў і шмат якія іншыя вядомыя асобы.

Іх імёны напоўняцца для вас новым сэнсам, калі вы далучыцеся да ўнікальнай экскурсіі!

Падчас вандроўкі «Мінскае кола» мы, натуральна, зробім кола вакол беларускай сталіцы, каб наведаць і пабачыць гістарычныя мясціны:

- рэзідэнцыю апошняга мінскага ваяводы ў Сёмкаве, 

- унікальны захаваны архітэктурны ансамбль ў вёсцы Новае Поле,

- колішняе ўладанне знакамітых братоў Тышкевічаў у Лагойску,

- палацава-паркавыя комплексы Чапскіх у Прылуках і Манюшак у Смілавічах.

Таксама да 950-годдзя Менска мы наведаем Гарадзішча — мясціну на рачулцы Менцы, адкуль пачынаўся наш горад, і першымі ўбачым новы помнік.

Гэтая вандроўка таксама будзе аздобленая жывой музыкай на скрыпцы!

У музеі Хаіма Суціна ў Смілавічах будуць выкананыя вальсы Станіслава Манюшкі і яго творы «Праснічка» і «Арыя з курантамі з оперы «Страшны двор». Прагучыць і «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага. 

Напрыканцы вандроўкі пройдзе тэматычны конкурс з прызамі.

Кошт вандроўкі 32 рублі. Групам ад 2-х чалавек — зніжкі. Дадаткова аплочваецца квіток у музей і абед (па жаданні).

Запіс на вандроўку і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 29 7556885.

 

ПКАУ «Культура роднага краю», УНП 192664818

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0