Дзесяць найбольш фінансава паспяховых акцёраў-мужчын узбагаціліся разам узятыя на $488,5 мільёна. І гэта амаль у тры разы больш, чым $172,5 мільёна заробленых першай жаночай дзясяткай. Толькі тры актрысы за 12 месяцаў пераадолелі парог 20 мільёнаў. За гэты ж час такога выніку дасягнулі 16 акцёраў-мужчын.
Культуролагі звязваюць гэтую несправядлівасць з ролевымі дыспрапорцыямі: у фільмах пра супергерояў і блокбастарах нашмат менш галоўных жаночых персанажаў. Акрамя таго, як Галівуд, так і Балівуд здымаюць дастаткова вялікую колькасць сіквелаў і прыквелаў. І гэта дазваляе агентам мужчынскіх суперзорак весці больш агрэсіўныя перамовы па ганарарах з кінастудыямі.
Ды і сярод акцёраў другога плану і нават масовак зноў жа дамінуюць мужчыны — па звестках за 2016 год, жанчыны склалі ўсяго 28,6 адсотка ўсіх, каго было відаць на экране паміж стартавымі застаўкай і фінальнымі цітрамі.
Найлепшай ілюстрацыяй галівудскай кінаняроўнасці з'яўляецца факт, што найбольш высокааплатная акцёрка Эма Стоўн знаходзіцца толькі на 15 месцы аб'яднанага жаноча-мужчынскага спісу заробкаў за год. А ўзначальвае яго Марк Уолберг («Макс Пэйн», «Ацалелы», «Глыбакаводны гарызонт»).
Марк Уолберг.
Мужчынскі топ-10:
1. Марк Уолберг — $68 мільёнаў
2. Дуэйн Джонсан — $65 мільёнаў
3. Він Дызель — $54,5 мільёна
4. Адам Сэндлер — $50,5 мільёна
5. Джэкі Чан — $49 мільёнаў
6. Роберт Доўні мал. — $48 мільёнаў
7. Том Круз — $43 мільёны
8. Шах Рух Кхан — $38 мільёнаў
9. Салман Кхан — $37 мільёнаў
10. Акшай Кумар — $35,5 мільёна
Эма Стоўн.
Жаночы топ-10:
1. Эма Стоўн — $26 мільёнаў
2. Джэніфер Эністан — $25,5 мільёна
3. Джэніфер Лоўренс — $24 мільёны
4. Меліса Макарці — $18 мільёнаў
5. Міла Куніс — $15,5 мільёна
6. Эма Уотсан — $14 мільёнаў
7. Шарліз Тэрон — $14 мільёнаў
8. Кейт Бланшэт — $12 мільёнаў
9. Джулія Робертс— $12 мільёнаў
10. Эмі Эдамс — $11,5 мільёна
Ацэнкі прыбыткаў заснаваныя на дадзеных Nielsen, ComScore, Box Office Mojo і IMDB, а таксама інтэрв'ю з прадстаўнікамі галіны. Усе лічбы — да налічэння падаткаў. Улічаны ганарары з 1 чэрвеня 2016 года да 1 чэрвеня 2017 года.